搜索
热搜: music
门户 Culture Language view content

Ірландская мова

2015-7-9 23:42| view publisher: amanda| views: 4357| wiki(57883.com) 0 : 0

description: Ірландская мова (ірл.: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірландцаў, нацыянальная і першая дзяржаўная мова Рэспублік ...
Ірландская мова (ірл.: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірландцаў, нацыянальная і першая дзяржаўная мова Рэспублікі Ірландыя (разам з англійскай), мова нацыянальнай меншасці ў Паўночнай Ірландыі (разам ольстэрскай шатландскай) і адна з 23 афіцыйных моваў ЕС. Ірландская мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельцкай групы індаеўрапейскай сям'і.

На ірландскай мове размаўляюць каля 130 тыс. чалавек, і каля 1,77 млн. валодаюць ёю як другой мовай. Насельніцтва Ірландыі складае 4 593 100 чалавек.

Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя ірландскай мовы
Асноўны артыкул: Dictionary of the Irish Language

Гісторыя ірландскай мовы пачалася з прыбыцця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірландыю. Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных ацэнак, кельты трапілі на востраў паміж 2000 і апошнімі стагоддзямі да н.э.

Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»,[1] ірл.: Gaeilge Ársa) перыяд развіцця з'яўляецца найстарэйшай вядомай формай ірландскае мовы. Вядомыя толькі фрагменты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменні агамічным пісьмом. У 5 стагоддзі мова развілася ў стараірландскую, прыклады якой дайшлі да нас у значных пісьмовых крыніцах, упершыню з'явіўшыся ў лацінскіх манускрыптах у выглядзе нататак і глос. У 10 стагоддзі пачаўся сярэднеірландскі перыяд развіцця, для якога характэрны запазычанні з старанарвежскай пад уплывам войн з вікінгамі. У 12 стагоддзі пачынаецца распад сярэднеірландскай мовы на раннюю сучасную ірландскую, класічную шатландскую гэльскую і мэнскую.

Пагроза існаванню ірландскай мовы з'явілася пасля пачатку ўварвання нарманаў у Ірландыю у 11 стагоддзі, але найбольш сур'ёзнымі ўдарамі па ёй сталі палітычная і рэлігійная нестабільнасць 17 ст., Вялікі голад 1845 - 1849, які прывёў да смерці мільёна носьбітаў мовы з ліку найбольш бедных сямей і эміграцыі яшчэ мільёна, і забарона ўжывання ірландскай у школах, якая дзейнічала да 1871.

Рух за аднаўленне пачаўся ў Белфасце ў пачатку 19 ст. з дзейнасці Уільяма Нільсана і Роберта МакАдама, але буйным ён стаў толькі пасля стварэння у 1893 Гэльскай лігі (Conradh na Gaeilge).
Сучасны стан
Дыялекты
Конахтскі
Манстэрскі
Ольстэрскі
Лэнстэрскі

Усходнія, ленстэрскія дыялекты вымерлі ў 20 стагоддзі, але ірландскай камісіяй па фальклоры было зроблена шмат запісаў гэтага дыялекту.
Кароткі размоўнік
Ірландская мова     Беларуская мова
Dia duit     Прывітанне
Slán     Да пабачэння
Comhghairdeas     Віншую
Beir bua     Найлепшыя пажаданні
Go raibh maith agat     Дзякуй
Cén t-ainm atá ort?     Як тваё імя?
Mikalaj is ainm dom     Мяне завуць Мікалай
Is as Bhealarúis dom     Я з Беларусі
Tá mé i ngrá leat     Я цябе кахаю
Tá brón orm     Прабачце
Глядзіце таксама
Цікавыя факты

    Ірландская — адзіная мова кельцкай групы, якая мае афіцыйны статус ў Еўрасаюзе

About us|Jobs|Help|Disclaimer|Advertising services|Contact us|Sign in|Website map|Search|

GMT+8, 2015-9-11 20:13 , Processed in 0.158211 second(s), 16 queries .

57883.com service for you! X3.1

返回顶部